Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Выставка "Образование и карьера 2019"
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 112 человек

Наша родная беларуская мова

Дата: 2 октября 2018 в 13:07, Обновлено вчера в 13:07

17 студзеня адбылася сярод 5-ых класаў гістарычная гульня «Вандроўка па родным краi». Вучні с задавальненнем адказвалі на пытанні гульні, яны шмат чаго новага даведаліся .


20.12. 2018 вучні 4 класаў прынялі ўдзел у гульні-падарожжы “ Беларусь-мая Радзіма” Да мерапрыемства яны падрыхтавалі малюнкі, у якіх адлюстравалі разнастайнасцьбеларускай  прыроды. Дзеці ўспомнілі, чаму наша краіна мае такую назву, яе дзяржаўныя сімвалы і іх значэнне, таксама чыталі вершы пра Беларусь, састаўлялі прыказкі, адгадвалі загадкі, працавалі з картай, успомнілі гісторыю роднага краю. Выніковым этапам мерапрыемства стала разгадванне крыжаванкі.


13 снежня ў 3 “А” класе,прайшла класная гадзіна на тэму “Новы год ў традыцыях беларусаў” .На якой дзеці ўспомнілі і пазнаёміліся з традыцыямі і звычаямі сустрэчы Новага Года.

 


Да 200-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча

СЯРОД ВІЛЕНСКІХ СЯБРОЎ

У 1815 годзе Адам закончыў школьнае навучанне і быў прыняты ў Віленскі ўніверсітэт. Спачатку вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце, а вясной 1816г. перавёўся на гісторыка-філалагічны.Студэнты ўсіх факультэтаў вывучалі беларускую мову. У 1781 г. акадэмія была ператворана ў галоўную школу Вялікага Княства Літоўскага.  

Прагрэсіўная моладзь гэтага ўніверсітэта стварыла тайнае таварыства філаматаў (той, хто імкнецца да ведаў), якое першапачаткова ставіла культурна-асветніцкія мэты: вывучаць фальклор, народны побыт, дапамагаць таварышам у вучобе. Яго арганізатарамі з’яўляліся Юзаф Яжоўскі, Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан, Францішак Малеўскі , Ігнат Дамейка. У1820 г. найбольш актыўна настроеная моладзь стварыла больш тайную арганізацыю таварыства філарэтаў. Яны выступалі супраць прыгоннага права, царскіх улад, былі гарачымі прыхільнікамі Канстытуцыі 3 мая 1791года. Філаматы і філарэты збіралі народныя казкі, паданні, хацелі пашырыць адукацыю сярод простых людзей. А. Міцкевіч пісаў: “О, мне дажыць бы да гэтай уцех, каб мае трапілі кнігі пад стрэхі…”.

У кастрычніку 1823 г. Адам Міцкевіч быў арыштаваны па справе філарэтаў. Прафесар універсітэта Іаахім Лялевель стаў хадайнічаць за паэта, узяў яго на парукі, і праз паўгода Міцкевіча вызвалілі з турмы. Яшчэ праз паўгода А. Міцкевіча, Ю. Яжоўскага, Ф. Малеўскага і іншых выслалі ў Расію. Умовы высылкі былі адносна лёгкімі. З 1824 па 1829 г. Міцкевіч быў у Пецярбургу, Адэсе, Маскве і іншых месцах. Ен быў знаёмы з К. Рылеевым, А. Пушкіным, В. Жукоўскім, У. Крыловым, А. Грыбаедавым. Знаходзячыся ў Расіі, паэт напісаў знакамітыя “Крымскія санеты”. Хутка выйшла ў свет паэма “Конрад Валенрод” (1828 г.).Гэта паэма, як і паэма “Гражына” (1823), напісана на сюжэты з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

А. Міцкевіч імкнуўся выехаць за мяжу. Дапамог яму ў гэтай справе пісьменнік Фадзей Булгарын, які нарадзіўся ў Слуцкім павеце і прыходзіўся земляком Адаму Міцкевічу. Паэт атрымаў пашпарт на замежную паездку для лячэння.

 МАРЫЛЯ была для Адама Міцкевіча тым, чым Беатрычэ для Дантэ, Лаура для Петраркі, а Наталі для Пушкіна.

Падчас летніх вакацыяў Адам Міцкевіч разам са сваім аднадумцам Тамашам Занам прыехалі ў Туганавічы (Баранавіцкі р-н) да свайго сябра Міхала Верашчакі. Тут і пазнаёміўся Адам з Марыляй Верашчакай. Каханне ўспыхнула адразу. Марыля добра іграла на фартэпіяна, спявала, ведала французскую мову, чытала Вальтэра, Русо, Гёте. Спачатку маці Марылі не прыдавала сур’ёзнага значэння дружбе маладых людзей, бо лічыла, што Адам для яе дачкі - не пара. Верашчакі жылі заможна, а бацька Марылі быў нават маршалкам наваградскай шляхты. Да нашых дзён захаваўся Туганавіцкі парк і альтанка з шасці ліп, дзе некалі сустракаліся Адам і Марыля. Да таго часу адносяцца і яго першыя вершы: “Мешка, князь Наваградка”, “Бульба”. У 1818 годзе быў надрукаваны яго верш “Гарадская зіма”. Марыля і Адам хадзілі і да Свіцязі. Там маладым людзям мясцовы рыбак расказваў цікавыя легенды. Міцкевіч пазней склаў балады “Рыбка”, “Свіцязь”, “Свіцязянка”. Аднак по рашэнню бацькоў Марыля Верашчака ўзяла шлюб з графам Путкамера.

У 1822 годзе ў Вільні выйшлі ў свет зборнікі вершаў “Паэзія” і “Балады і рамансы”. Пасля знаёмства з гэтымі кнігамі сучаснікі сталі асуджаць Марылю за здраду паэту. Аднак у Адама Міцкевіча з сям’ёй Путкамераў усталяваліся дружалюбныя адносіны. Міцкевіч падараваў першы зборнік вершаў мужу Марылі, а той запрасіў паэта ў госці. Другі зборнік вершаў паэт падарыў Марылі непасрэдна. Каханая не засталася ў даўгу – падарыла яму верхавога каня, а пазней пярсцёнак і мініяцюру свайго партрэта са слановай касці. Гэтую мініяцюру ён зберагаў усё жыццё як талісман.

Адам Міцкевіч усё жыццё безнадзейна кахаў Марылю. Вобраз Марылі Верашчакі пастаянна прысутнічае ў творах Міцкевіча: ей прысвечана мноства вершаў, частка “Дзядоў”, ідэалізаваныя рысы гэтай дзяўчыны адлюстроўваліся ў Зосі – гераіні “Пана Тадэвуша”. І ў думках, і ў сэрцы паэт ніколі не разлучаўся са сваёй каханай.

Ніколі, нідзе не магу я расстацца з табою!

Ідзеш ты па моры, па сушы ў дарогу за мною

Сляды твае бачу на схілах, высокіх і слізкіх.

I чую твой голас у шуме каскадаў альпійскіх.

Наўкол азірнуўся і страх валасы падымае:

Баюся сустрэцца з табою, але прагна жадаю.

Рамантычнае каханне Адама і Марылі лягло ў аснову “Балады пра вянок” Аркадзя Куляшова.

БЛУКАННЕ ПА ЕЎРОПЕ

На англійскім судне “Георг-ІV” 15 мая 1829 г. Міцкевіч назаўсёды пакінуў Расію, выехаўшы ў Нямеччыну. Для яго пачаліся гады доўгіх падарожжаў і блуканняў. Калі паэт прыехаў у Берлін, то яго вельмі цёпла і сардэчна вітала беларуска-польская эміграцыя. У Берліне ён наведваў лекцыі по філасофіі Гегеля. У Празе Міцкевіч пазнаёміўся з чэшскім пісьменнікам Вацлавам Ганкай, у Веймары - з Гётэ. Затым накіраваўся ў Рым, Жэневу, Неапаль. Калі дайшлі чуткі, што ў Польшчы, Літве і на Беларусі пачалося вызвольнае паўстанне ў канцы 1830 года, то паэт імкнуўся выехаць туды, але бракавала грошай. Адам Міцкевіч не прыняў удзел ва ўзброеным паўстанні 1830-31 гадоў, што яму не робіць гонар. А вось ягоны брат Францішак, нягледзячы на сваё калецтва (з дзяцінства быў гарбаты), асядлаў каня і адным з першых выехаў з Наваградка, каб прыняць удзел у паўстанні. Восенню 1831 г, калі паўстанне было амаль задушана, Адам Міцкевіч першы і апошні раз быў у Польшчы. Ён жыў у мястэчку Будзішава каля Познані ў памешчыка Юзэфа Лубенскага. У гэты час вызвольнае паўстанне пацярпела паразу і паэт пераехаў у Дрэздэн. Там ён скончыў напісанне лірыка-драматычнай паэмы “Дзяды”.

Адам Міцкевіч нарэшце выбраў Парыж для пастаяннага жыхарства. 13 лютага 1834г. ён скончыў галоўны твор свайго жыцця “Пан Тадэвуш”. У гэтым жа годзе паэт ажаніўся на Цэліне Шыманоўскай, якая была на 14 гадоў маладзейшай за Адама. Праз год у іх нарадзілася дачка. Назвалі яе Марыляй, у гонар Марылі Верашчакі. У 1838г. з’явіўся сын Уладзіслаў, будучы дэследчык жыцця і творчасці свайго бацькі.

У сярэдзіне 30-х гадоў Міцкевіч пакінуў паэзію і захапіўся гісторыяй, але яго “Гісторыя. Польшчы” не захавалася. У 1835-36 гг. Міцкевіч напісаў на французскай мове п’есу “Барскія канфедэраты”. Аднак даследаванне гісторыі і напісанне гістарычных п’ес не прынеслі паэту карысці ні матэрыяльнай, ні духоўнай.

У 1839 г. сям’я Міцкевічаў пераехала ў Лазану (Швейцарыя). За працу прафесара лацінскай мовы сп. Адам атрымваў 80 швейцарскіх франкаў у месяц. Гэта былі добрыя грошы, бо Міцкевіч жыў у шыкоўным доме з відам на Жэнеўскае возера і Альпы.

У кастрычніку 1840 г. сям’я вярнулася ў Парыж. Ён стаў чытаць ужо славянскія літаратуры ў Калеж дэ Франс. Яго лекцыямі захапляліся Ж. Санд, Ф. Шапэн, В. Гюго, А. Герцэн. А. Міцкевіч ліставаўся з рускім пісьменнікам М. Гогалем, сябраваў з Бальзакам. Рэвалюцыю 1848г. у заходняй Еўропе паэт сустрэў з вялікімі спадзяваннямі. Ён паехаў у Рым ствараць польскія легіёны для барацьбы супраць Аўстра-Венгрыі, якая захапіла частку польскіх і ўкраінскіх зямель. У 1849г. у Парыжы паэт заснаваў інтэрнацыянальную газету “Трыбуна народаў”. Тут друкаваліся артыкулы ў абарону прыгнечаных народаў. У 1852г. сп. Адаму даюць адстаўку. Сям’я Міцкевічаў, у якой было 6 дзяцей, апынулася ў вельмі цяжкім матэрыяльным стане. Паэт уладкоўваецца супрацоўнікам бібліятэкі Арсенала, імкнецца аднавіць сваю літаратурную дзейнасць. Але свае апошнія рукапісы спаліў. Цэліна Міцкевіч у апошнія гады была псіхічна хворая. 5 сакавіка 1855г. жонка паэта памерла. Адам Міцкевіч на некалькі месяцаў перажыў яе. Восенню 1855г. ён накіраваўся ў Стамбул (Канстантынопаль) з мэтай арганізаваць польскія легіёны для барацьбы супраць рускага царызму: Турцыя ў той час ваявала супраць царскай Расіі. Адам Міцкевіч захварэў на халеру і 26 лістапада 1855 г. памёр.

Праз 56 дзён прах паэта прывязлі ў Парыж і пахавалі на могілках Манмарансі, а ў 1890 г. яго перазахавалі ў Кракаве, недалёка ад магілы другога слаўнага сына зямлі беларускай Анрэя Тадэвуша Касцюшкі.    


Пісьменнікі, дзеячы мастацтва – юбіляры 2019 года

Студзень

4 – Сяркоў Іван, беларускі пісьменнік - 90 гадоў з дня нараджэння

4 – Ядвігін Ш. (сапр. Лявіцкі Антон), беларускі пісьменнік, адзін з пачынальнікаў сучаснай беларускай прозы – 150 гадоў з дня нараджэння

8 – Савіцкі Алесь (Аляксандр), беларускі пісьменнік – 95 гадоў з дня нараджэння

14 – Шаранговіч Васіль, беларускі графік, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, народны мастак Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння

17 – Федарэнка Андрэй, беларускі празаік – 55 гадоў з дня нараджэння

17 – Якімовіч Алесь, беларускі пісьменнік, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай дзіцячай літаратуры – 115гадоў з дня нараджэння


       

 Гасподзь схіляецца да ўсіх, ды ніцых духам Ён ня чуе. 

Ніна Мацяш

Гаршчок агорнуты пашанай, хоць ён фаміліі глінянай.

Якуб Колас

Паэт – ён гарыць, як балючы гузак на лобе абражанага народу.

Рыгор Барадулін

Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасця на вышыню нашых магіл.

 Кастусь Каліноўскі

 Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор - мова.

Алесь Разанаў

  Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой.

Уладзімер Караткевіч

Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш.

Якуб Колас

Кожны пражыты дзень адкідае тое, што ёсць, і набліжае тое, што будзе.

Кузьма Чорны


               З мэтай папулярызацыі беларускай мовы 6 снежня ў 2 “Б” класе было праведзена пазакласнае мерапрыемства “Падарожжа па гарадах Беларусі”. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй абласных цэнтраў нашай краіны, з іх сімволікай. Даведаліся пра знакамітых людзей, выхадцаў з гэтых гарадоў.


29 лістапада у межах адзінага дня беларускага маўлення для 1 класаў было праведзена пазакласнае мерапрыемства “Беларускія народныя гульні”. Мерапрыемства праводзілося з мэтай фарміравання ў дзяцей слоўніка,граматычнага ладу маўлення,гукавой культуры і звязнага маўлення (дыялагічнага і маналагічнага) як сродка зносін,устойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы,жаданне авалодаць ёю.На гэтым занятку  актыўна выкарыстоўваліся беларускія народныя гульні,малыя формы фальклору, беларускія народныя казкі,вершы,загадкі.Родная мова - гэта сувязное звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей,традыцый і гістарычнага мінулага нашай Радзімы.       

Важна паказаць вучням асаблівасці  сваіх вытокаў, беларускай нацыянальнай культуры, традыцыі, наш фальклор.Трэба ўвесці рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, навучыць адчуць яе прыгажосць, мелодыку,рытм, своеасаблівасць. Азнаямленне з гульнями Беларусі дазваляе паказаць адметнасць нашай зямлі,побыт яе жыхароў мінулых стагоддзяў, растлумачыць, адкуль пайшлі беларусы.


22.11.2018 з мэтай папулярызацыi беларускай мовы у нашай навучальнай установе сярод 11-х класаý адбылася завочная экскурсiя «Замкi  i палацы Беларусi».

 


 15 лiстапада  вучнi 10 «А» класа пашырылі свае веды  пра  гісторыю святкавання  Дня пісьменства  на пазакласным мерапрыемстве  "Завочнае падарожжа па сталіцах пісьменства". Пазнаёмілiся са славутымі мясцінамі гарадоў-сталіц пісьменства,са славутымі людзьмі Беларусі


08.11.2018 года з мэтай   папулярызацыі беларускай мовы ў нашай школе сярод 9-х класаў прайшла канферэнцыя “Пачынаецца ўсё з любві, а інакш і жыць немагчыма…”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц.

 


25.10.2018 Вучні 8 класа сустрэліся на творчай гасцеўні, прысвечанай творчасці беларускай мастачкі Нінэль Шчастнай.


У межах адзінага дня беларускага маўлення для вучняў  7-х класаў 18.10 прайшлі літаратурныя чытанні “Паэты і пісьменнікі Магілёўшчыны”. Да мерапрыемства сямікласнікі  падрыхтавалі невялікія паведамленні пра жыццё і творчасць пісьменнікаў,чый лёс быў звязаны з Магілёўшчынай, ілюстрацыі  да прапанаваных твораў. Удзельнікі чытанняў  пазнаёміліся з творчасцю А.Пысіна, А.Пісьмянкова , А.Куляшова і інш. Гучалі творы пісьменнікаў-землякоў у выкананні вучняў.

 


11.10.2018г. у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №17 г.Магілёва” з мэтай папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры было праведзена  пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае 125-годдзю з Дня нараджэння Андрэя Мрыя. Вучні пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, з некаторымі яго творамі, зачыталі ўрыўкі з твораў Андрэя Мрыя. Мерапрыемства атрымалася вельмі цікавым, займальным і пазнаваўчым.


4 кастрычніка ў рамках адзінага дня беларускага маўлення вучні пятага класа падрыхтавалі і інсцэніравалі беларускую народную казку “Пшанічны каласок”. Дзеці с вялікім задавальненнем прынялі удзел у пастаноўцы казкі.Мерапрыемства адбылося вельмі цікавым і пазнавальным.


27 верасня ў рамках адзінага дня беларускага майлення вучні 4-х класаў прымалі ўдзе у пазакласным мерапрыемстве "Падарожжа ў краіну казак". Дзяўчынкі і хлопчыкі паказалі свае веды па наступных тэмах: "Бытавыя казкі", "Чароўныя казкі".

Мерапрыемства дапамагло дзецям у спасціжэнні народнай спадчыны, светапогляду і душы беларускага народа, яго гумару, таленавітасці і майстэрства. Падарожжа спрыяла ўзбагачэнню слоўнікавага запасу дзяцей, выхаванню пачуцця дабрыні, беражлівых адносін да сваей зямлі.


20 верасня вучні трэціх класаў святкавалі восеньскія дажынкі на “Свяце ўраджаю”. Свята праходзіла ў выглядзе спартыўнага мерапрыемства, а потым пілі салодкі чай з прысмакамі.



Пісьменнікі - юбіляры

Верасень
8 – Грачанікаў Анатоль, паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння
25 – Грахоўскі Сяргей, пісьменнік, перакладчык, Заслужены работнік культуры Беларусі – 105 гадоў з дня нараджэння

Кастрычнік
11 – Агняцвет Эдзі (сапр. Каган), беларуская паэтка – 105 гадоў з дня нараджэння
13 – Драздовіч Язэп, беларускі мастак, скульптар, этнограф, фалькларыст, археолог, пісьменнік – 130 гадоў з дня нараджэння

Лістапад
1 – Адамчык Вячаслаў, беларускі празаік, драматург, кінасцэнарыст – 85 гадоў з дня нараджэння
20 – Янішчыц Яўгенія, беларуская паэтка – 70 гадоў з дня нараджэння

Снежань
4 – Камейша Казімір, беларускі паэт, перакладчык – 75 гадоў з дня нараджэння
12 – Кірэенка Кастусь, беларускі паэт – 100 гадоў з дня нараджэння
24 – Міцкевіч Адам, польскі паэт – 220 гадоў з дня нараджэння


Беларускія дзеячы пра родную мову

Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову. (Я.Колас)

Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам. (Я.Сіпакоў)

Мова – гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. (І.Мележ)

Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, пасля зусім замерлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі. (Ф.Багушэвіч)

Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. (Цётка)

Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны творы, і гэты твор – мова. (А.Разанаў)

Сёння для нас важней за ўсё – мова, на першым плане павінна быць мова. Будзе мова – будзе нацыянальная свядомасць і будзе Беларусь. Ня будзе мовы – ня будзе Беларусі. (Ніл Гілевіч)

Беларуская мова – нашая галоўная сакральная каштоўнасць. Усё найлепшае, што было створанае на гэтай зямлі, створанае на беларускай – ад Бібліі Скарыны да Статута ВКЛ. І яна гэтай каштоўнасцю будзе заставацца, нават калі знікне. (В.Акудовіч)

Ва ўсім свеце чалавек, размаўляючы на роднай мове, проста размаўляе. У нас зусім інакш. Кожны раз, калі на людзях мы прамаўляем па-беларуску, дык не проста сумовімся, а як бы ладзім грамадзянскую акцыю ці мастацкі перформанс, паколькі ўвага ўсіх, хто выпадкова апынуўся побач, адразу засяроджваецца на нечаканым дзіве. (В.Акудовіч)


З мэтай папулярызацыі беларускай мовы 13 верасня для вучняў 2 "А" класса было праведзена свята "Шчодрая восень". Да дзяцей завітала прыгажуня-восень са шчодрумі падарункамі. Вучні чыталі вершы на памяць і тым самым развівалі маўленчыя навыкі. А яшчэ даведаліся пра народныя прыкметы восені, адгадвалі загадкі, гулялі, слухалі песні і тым самым пашыралі веды аб дзівосным свеце прыроды. Такія мерапрыемствы  садзейнічаюць выхаванню ў дзяцей павагі, любові і  пашаны да Бацькаўшчыны.


6 верасня у перых класах прайшло свята “Да нас у госці  завітала восень”.
У межах мерапрыемства праходзілі розныя конкурсы,вучні чыталі вершы, адгадвалі загадкі,спявалі песні, выказвалі свае меркаванні пра прыгажосць восені.Кожны клас падрыхтавау букет,які сімвалізавау восень.Пасля мерапрыества маленькія удзельнікі дзяліліся сваімі ураджаніямі аб конкурсах .Атрымалася цудоўнае свята для дзяцей. Яно дазволіла развіваць рухальныя,творчыя здольнасці дзяцей,узбагаціць слоунікавы запас і адначасова далучаць іх да традыцый,культуры беларускага народа праз народныя гульні.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.